Архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску
Купить билет-онлайн
10 красавіка 2018 года ў 19.30 у Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску адбудзецца КАНЦЭРТ ПАМЯЦІ АХВЯР СМАЛЕНСКАЙ АВІЯКАТАСТРОФЫ, прымеркаваны да 8-ай гадавіны з дня трагедыі.
10 красавіка 2010 года здарылася адна з самых вялікіх трагедый у гісторыі сучаснай Польшчы. Па дарозе на ўрачыстасці, прысвечаныя 70-й гадавіне Катынскага злачынства, у авіякатастрофе загінула 96 асоб, у тым ліку Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі, яго жонка, прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва краіны, члены польскай дэлегацыі і экіпаж самалёта. Штогод у Польшчы, а таксама ў іншых краінах свету, адбываюцца розныя мерапрыемствы і культурныя падзеі дзеля ўшанавання памяці загінулых.
У канцэрце памяці ахвяр смаленскай трагедыі, які адбудзецца ў Мінску, прымае ўдзел адзін з вядучых польскіх арганістаў маладога пакалення Матэвуш ЖЭВУСКІ, а таксама заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь музычная капэла “САНОРУС”, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Аляксандр ХУМАЛА.
У праграме канцэрта прагучаць духоўныя творы польскіх і беларускіх кампазітараў.
Арганізатары канцэрта – Польскі Інстытут у Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.
Уваход вольны.
Перад канцэртам у 18:30 адбудзецца Імша ў інтэнцыі загінулых.
Праграма:
Вольга Падгайская. "Зона цішыні" для аргана сола
Канстанцін Яськоў."Stabat Mater" для хору a capella
Віктар Кісцень. "Lux Aeterna" (“Святло непагаснае”) для хору a capella
Вольга Падгайская. "Малітва аб спакоі" для хору a capella
Матэвуш Жэвускі. “Requiem” арганная імправізацыя
Марыян Сава. “Sekwens” для аргана
Тадэвуш Маклакевіч. "Месса" для хору і аргана