Творчая біяграфія Музычнай капэлы «Санорус» пачалася ў 1992 годзе. Стваральнікам і кіраўніком стаў выдатны беларускі музыкант Аляксей Шут.
Сёння гэта вялікі творчы калектыў, які аб'ядноўвае сімфанічны аркестр і хор. Тут працуюць высокапрафесійныя артысты, музыканты і салісты – пераможцы шматлікіх міжнародных конкурсаў. Вялікі рэпертуар сведчыць аб яго ўніверсальнасці і шматпланавасці – у ім творы розных эпох і жанраў: оперы, аперэты, кантаты, араторыі, камерныя канцэрты, спектаклі для дзяцей і дарослых, эстрадная музыка. Капэла выконвае творы духоўнай і свецкай музыкі замежных кампазітараў мінулых стагоддзяў і сучаснасці, актыўна супрацоўнічае з беларускімі аўтарамі. Высокі прафесійны мастацкі ўзровень неаднаразова пацверджаны званнем лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.
Сёлета музычная капэла «Санорус» святкуе сваё 30-годдзе!
Госці праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска – галоўны дырыжор капэлы Вячаслаў Ларын і музыканты Таццяна Агапава і Андрэй Гузееў.
Эфір – 3 мая ў 21.05.
Взято из источника: https://radio1.by/ru/novosti/anons-sanorus-muzyka-dlya-melamana-i-ne-tolki-tvorchy-vechar-3-05-2022/